Беларускі вайсковы суд (БВС) 15 лістапада абвясціў прысуды па «справе Грамовіча». Амаль усім фігурантам вынесеныя апраўдальныя прысуды.

Слуханне справы пачалося 21 мая 2010 года, пасяджэнні праводзіліся ў закрытым фармаце. Да крымінальнай адказнасці былі прыцягнуты 36 чалавек, большасць з якіх з’яўляліся службовымі асобамі мытні «Заходні Буг» (у тым ліку два намеснікі начальніка мытні і начальнік паста) і Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці (былы намеснік начальніка ўпраўлення, а таксама начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй). Паводле ацэнак следства, ад нявыплаты мытных плацяжоў дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры звыш 30 млрд рублёў.

У СМІ гэтая справа назвалі «справай Грамовіча» па прозвішчы арыштаванага 15 студзеня 2009 г. былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, а раней намесніка начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Анатоля Грамовіча.

У выніку БВС прыняў рашэнне спыніць вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да дзевяці фігурантаў за адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства. Гэтыя людзі маюць права на поўную рэабілітацыю, аж да аднаўлення на ранейшым працоўным месцы.
Яшчэ 25 абвінавачаных прызнаныя невінаватымі за недаказанасцю ў частцы учыненых злачынстваў. У іх ліку Анатоль Грамовіч і былы намеснік начальніка мытні «Заходні Буг» Яўген Селіванаў.

У дачыненні да яшчэ чатырох абвінавачаных крымінальныя справы, па рашэнні БВС, павінны быць накіраваны ў Генеральную пракуратуру для новага папярэдняга расследавання.

Суд улічыў, што па цэлым шэрагу інкрымінаваных артыкулаў скончыліся тэрміны даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці і на гэтай падставе крымінальныя справы спыненыя. У той жа час, як стала вядома з абвешчанай часткі прысуду, вельмі многія абвінавачаныя ў ходзе папярэдняга следства добраахвотна выдавалі незаконна нажытую валюту.

Усе гэтыя грошы — звыш 150 тысяч даляраў — рашэннем суда звернутыя ў прыбытак дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?