Фота БЧ.

Фота БЧ.

 Фота БЧ.

Фота БЧ.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ, 19 лістапада са станцыі Брэст-Цэнтральны электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР адправіцца ў першы рэйс па маршруце Брэст — Баранавічы. У гэты ж дзень ЭПР пачне курсіраваць па маршруце Баранавічы — Мінск.

Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа з’яўляецца чарговым этапам рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак, да ўкаранення якога БЧ прыступіла ў 2010 годзе.

Электрацягнікі ЭПР будуць курсіраваць адзін раз на дзень з Брэста да Баранавічаў і назад і адзін раз у дзень — з Мінска да Баранавічаў і назад. У маршруце Брэст-Баранавічы прадугледжана тры прыпынкі (Івацэвічы, Бяроза-Горад, Жабінка), у маршруце Мінск-Баранавічы — два прыпынкі (Койданава і Стоўбцы).

З Брэста ў Баранавічы цягнік будзе адпраўляцца ў 12.43, прыбываць — у 14.39. Час адпраўлення электрацягніка з Баранавічаў — 10.12, прыбыцця на станцыю Брэст-Цэнтральны — 12.09. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 08.25 і прыбываць на станцыю Баранавічы-Палескія у 09.57. Час адпраўлення электрацягніка з Баранавічаў да сталіцы — 15.33, прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі — 17.05.

Цана праезду на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа будзе адпавядаць кошту праезду ў агульных вагонах хуткіх цягнікоў, якія курсуюць па дадзеных маршрутах. Праязныя дакументы будуць рэалізоўвацца ў чыгуначных білетных касах праз сістэму АСК «Экспрэс» з указаннем нумароў вагона і месцы.

Згодна з новым фарматам, рынак чыгуначных перавозак пасажыраў класіфікуецца на наступныя лініі: міжнародныя, камерцыйныя, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя і гарадскія.

Як паведамлялася раней, у верасні 2011 года БЧ адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі — станцыя Беларусь (Заслаўе). У кастрычніку электрацягнікі гарадскіх ліній (ЭПГ) пачалі курсіраваць у тэставым рэжыме па маршруце Мінск — Калядзічы — Рудзенск.

***

Даведка Беларускай чыгункі

Канструкцыйныя хуткасць электрацягніка рэгіянальных ліній для беларускай магістралі складае 160 км/г (як і ў электрацягніках гарадскіх ліній). Сярод пераваг ЭПР — рэкуперацыйнае тармажэнне; сістэма жорсткай счэпкі паміж вагонамі і адмысловая канструкцыя апоры вагона на вазок, якая забяспечвае плаўны ход; прыстасаванне цеплавых завесаў уваходных дзвярэй і г.д. Ад цягнікоў гарадскіх ліній ЭПР адрознівае расстаноўка мяккіх сядзенняў з падлакотнікамі па сістэме «2 +2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?