Гэтыя рукі цяпер могуць падрыхтаваць любы загад. Фота зроблена Юліяй Дарашкевіч на выставе «Мілекс».

Гэтыя рукі цяпер могуць падрыхтаваць любы загад. Фота зроблена Юліяй Дарашкевіч на выставе «Мілекс».

Беларускі вайсковы суд 15 лістапада абвясціў прысуды ў так званай «справе Грамовіча». Амаль усім фігурантам справы вынесеныя апраўдальныя прысуды. Што азначае гэтае рашэнне суда з пункту гледжання барацьбы розных груповак у сілавых ведамствах?

Галоўны рэдактар электроннай газэты «Ежедневник» Сяргей Сацук мяркуе: гэта вынік таго, што

кантроль над сілавікамі пераняў Віктар Лукашэнка і канфлікты «разрульвае» цяпер ён.

«Барацьба ў сілавых ведамствах закончылася даўно, гады два таму, — кажа Сацук, які мае шмат кантактаў у сілавых структурах. — Гэта толькі адгалоскі той барацьбы. За матыў апраўдання ўзята тое, што следчая Байкова падчас следства перавысіла свае паўнамоцтвы. На падставе гэтага доказы, сабраныя яе камандай, былі прызнаныя несапраўднымі. Гэта адгалоскі старой барацьбы сілавых ведамстваў, якой ужо няма. Зараз усё ідзе ў адзін бок, да Віктара Лукашэнкі».

Сацук звяртае ўвагу, што ў часе прызначэння Следчага камітэта побач з Вакульчыкам сядзеў Віктар Лукашэнка.
Спачатку пазіцыя старэйшага сына кіраўніка дзяржавы была ўзмоцненая праз КДБ і Памежны камітэт, потым праз Аператыўна-аналітычны цэнтр, а цяпер і праз Следчы камітэт.

На думку Сацука,

гэта няправільная сітуацыя. Кіраўнік дзяржавы зараз будзе абапірацца толькі на адзін пункт гледжання: свайго сына і ягонай каманды.
Таму памыліцца ў такіх абставінах значна прасцей, і памылка будзе больш прыкметнай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?