Аб'ём замежнага гандлю таварамі і паслугамі за студзень-верасень 2011 павялічыўся на 48,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 г. і склаў 68,9 млрд даляраў ЗША, у тым ліку экспарт - 33,5 млрд даляраў (рост на 59,9%), імпарт - 35,4 млрд даляраў (рост на 39,8%), паведамляе Белстат.

Замежнагандлёвае сальда атрымалася адмоўным і склала 1 897,9 млн даляраў, у верасні было станоўчае ў памеры 153,2 млн. даляраў.

Аб'ём замежнага гандлю таварамі за студзень-верасень 2011 склаў 63,2 млрд даляраў, у тым ліку экспарт - 29,6 млрд даляраў, імпарт - 33,6 млрд даляраў. Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні са студзенем-вераснем 2010 г. павялічыўся на 68%, або на 12 млрд даляраў, імпарту - на 42,8%, або на 10,1 млрд даляраў.

Павелічэнне вартасных аб'ёмаў экспарту і імпарту тавараў у студзені-верасні 2011 абумоўленае ростам як сярэдніх цэн, так і фізічных аб'ёмаў паставак.

У параўнанні са студзенем-вераснем 2010 г. сярэднія цэны экспарту ўзраслі на 26%, імпарту - на 16%. Таварная маса экспарту павялічылася на 33,3%, імпарту - на 23,1%.

Як адзначае Белстат, у студзені-верасні 2011 г. склаліся спрыяльныя для Беларусі суадносіны коштаў у замежным гандлі таварамі.
Індэкс цэнавых умоваў гандлю склаў 108,6%. Гэта азначае, што ў студзені-верасні 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на суму выручкі ад экспарту Рэспубліка Беларусь магла імпартаваць тавараў на 8,6% больш. З улікам росту фізічных аб'ёмаў паставак тавараў за межы Рэспублікі Беларусь пакупніцкая здольнасць экспарту павялічылася на 44,8%.

У параўнанні са студзенем-вераснем 2010 г. найбольш істотна выраслі сярэднія цэны і фізічныя аб'ёмы экспарту энерганосьбітаў (адпаведна на 38,4% і на 74,1%), якія апярэдзілі рост аналагічных паказчыкаў імпарту энергетычных тавараў. Па імпарце найбольш высокія значэнні індэксаў сярэдніх цэн склаліся па групе нехарчовых спажывецкіх тавараў, фізічных аб'ёмаў - па групе энергетычных тавараў.

Найбольш прыкметнае павышэнне сярэдніх цэн экспарту ў студзені-верасні 2011 года зафіксавана на азотныя ўгнаенні (у 1,9 разу), шыны (на 48,5%), нафтапрадукты (на 38,3%), чорныя металы (на 35,5% ), калійныя ўгнаенні (на 34,5%).

Па імпарце істотна ўзраслі закупкі ў натуральным выражэнні нафтапрадуктаў (у 3,3 разу), легкавых аўтамабіляў (у 1,8 разу), рухавікоў унутранага згарання (у 1,6 разу), нафты (на 44%).

У студзені-верасні 2011 г. у параўнанні са студзенем-вераснем 2010 г. найбольш істотнае павышэнне сярэдніх коштаў імпарту адзначанае на грузавыя аўтамабілі і каўчук сінтэтычны (у 1,6 разу па кожным з тавараў), алей (на 46,4%) , электраэнергію (на 40,8%), легкавыя аўтамабілі (на 39,4%).

У студзені-верасні 2011 г. сфармавалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў памеры 4 040,3 млн даляраў супраць 5 927,9 млн даляраў у студзені-верасні 2010 г.

Асноўнымі крыніцамі фармавання адмоўнага сальда з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя).

На энергетычныя тавары прыпадае 49,6% вартаснага аб'ёму экспарту і 52,7% імпарту прамежкавых тавараў. За студзень-верасень 2011 г. на замежны рынак іх пастаўлена на суму 10 243,4 млн даляраў, што ў 2,4 разу больш, чым за студзень-верасень 2010 г. Імпарт энергетычных тавараў склаў 13 219,9 млн даляраў, што ў 1,7 разу больш, чым за студзень-верасень 2010. Сальда замежнага гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўным у аб'ёме 2 976,5 млн даляраў супраць 3 697,4 млн даляраў у студзені-верасні 2010.

Павелічэнне імпарту па іншых прамежкавых таварах выкліканае значным ростам вартасных аб'ёмаў імпартных закупак чорных металаў (на 435,4 млн даляраў), цукру-сырцу (на 126,4 млн даляраў), рухавікоў унутранага згарання (на 100,1 млн даляраў), угнаенняў мінеральных змяшаных (на 76 млн даляраў), каўчуку натуральнага (на 57,8 млн даляраў), частак і абсталявання для аўтамабіляў і трактароў (на 55,6 млн даляраў), дроту меднага (на 45,4 млн даляраў).

Адначасова

павялічыліся вартасныя аб'ёмы паставак на замежны рынак калійных угнаенняў (на 856,8 млн даляраў), растваральнікаў і растваральнікаў складаных арганічных (на 805,8 млн даляраў), чорных металаў (на 254,9 млн даляраў), шын (на 130,3 млн даляраў), угнаенняў азотных (на 98,1 млн. даляраў), матэрыялаў змазачных (на 97,3 млн даляраў), частак і абсталявання для аўтамабіляў і трактароў (на 63 млн даляраў), капралактаму (на 59,6 млн даляраў), дратоў ізаляваных і кабеляў (на 54,7 млн даляраў).

Павелічэнне паставак на замежны рынак інвестыцыйных тавараў адбылося ў выніку росту вартасных аб'ёмаў экспарту трактароў і седлавых цягачоў (на 515,5 млн даляраў), грузавых аўтамабіляў (на 368,3 млн даляраў), машын і механізмаў для ўборкі і абмалоту сельска-гаспадарчых культур (на 74,2 млн даляраў), аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння (на 46,8 млн даляраў), прычэпаў і паўпрычэпаў (на 25,3 млн даляраў), дарожнай тэхнікі (на 23 млн даляраў).

Адначасова павялічыліся імпартныя закупкі трактароў і седлавых цягачоў (на 80 млн даляраў), абсталявання для сартавання і драбнення грунту (на 71,6 млн даляраў), вагонаў чыгуначных і трамвайных (на 62,2 млн даляраў), машын і прылад для пад'ёму, перамяшчэння, пагрузкі або разгрузкі (на 58,8 млн даляраў), машын і механічных прыладаў спецыяльнага прызначэння (на 48,9 млн даляраў).

Фармаванне адмоўнага сальда замежнага гандлю спажывецкімі таварамі абумоўленае вынікам экспартна-імпартных аперацый па нехарчовай групе тавараў. Адмоўнае сальда па дадзенай групе ў студзені-верасні 2011 г. склала 1 614,8 млн даляраў. У студзені-верасні 2010 г. велічыня адмоўнага сальда складала 844,1 млн даляраў.

Вартасны аб'ём імпарту нехарчовых тавараў у студзені-верасні 2011 г. у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся ў 1,6 разу. Узраслі пастаўкі на ўнутраны рынак аўтамабіляў легкавых (на 1 419,3 млн даляраў), шпалер (на 28,6 млн даляраў), лекавых сродкаў (на 20,6 млн даляраў), адзення трыкатажнага (на 14,8 млн даляраў), адзення тэкстыльнага (на 12,7 млн даляраў), мэблі (на 10,2 млн даляраў).

Павелічэнне вартаснага аб'ёму экспарту і імпарту харчовых тавараў абумоўленае перш за ўсё ростам сярэдніх цэн. Сярэднія кошты на экспартаваныя харчовыя тавары ўзраслі на 17,4%, на імпартаваныя - на 14,7%. Таварная маса паставак павялічылася нязначна (экспарту - на 5,2%, імпарту - на 0,1%).

Павелічэнне экспарту прадуктаў харчавання адбылося ў выніку росту вартасных аб'ёмаў паставак свініны (на 94,3 млн даляраў), сыроў і тварагу (на 59 млн даляраў), мяса хатняй птушкі (на 56,3 млн даляраў), ялавічыны (на 45 млн даляраў), малочнай сыроваткі (на 30,7 млн даляраў), замарожанай садавіны (на 29,4 млн даляраў), масла сметанковага (на 27,5 млн даляраў).

Адначасова ўзраслі вартасныя аб'ёмы імпартных закупак свініны (на 102,5 млн даляраў), алею (на 27,3 млн даляраў), бульбы (на 20 млн даляраў), яблыкаў (на 14,3 млн даляраў), рыбы марожанай (на 14,3 млн даляраў).

З агульнага аб'ёму экспарту рэспублікі ў студзені-верасні 2011 г. на долю Расіі прыпадала 35%, астатніх краін СНД - 14,2%, краін ЕС - 38,2%, астатніх краін - 12,6%. Імпарт з Расіі склаў 52,8% агульнага аб'ёму імпарту, астатніх краін СНД - 7,1%, краін ЕС - 18,7%, астатніх краін - 21,4%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?