Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч паведаміў: кінастудыя атрымала сцэнар-працяг фільма «Белыя росы».
У бліжэйшы час адбудзецца конкурсная рада, пасля чаго пачнецца глыбокае вывучэнне праекта. У перспектыве — здымкі працягу легендарнай карціны. Пра тое, што ж у будучыні чакае герояў карціны, мы даведаліся ў аўтара сцэнарыя Аляксея Дударава.
— Цяпер галавой роду стане Андрэй Ходас, — распавядае Аляксей Ануфрыевіч. — Ён жыве ў горадзе, які атрымаў назву Белыя росы, дзе нават ёсць крама з такой шыльдай. Па сюжэце Андрэй разводзіцца з жонкай і з’язджае на хутар.
Аднак на гэтым месцы будаўнічая кампанія збіраецца ўзвесці катэджны пасёлак Белыя росы.
У фільме з’явіцца новы герой — бізнэсмэн Русачэнка
, які скупляе зямлю пад будаўніцтва гэтага пасёлка. Дарэчы, убачаць гледачы і знакамітую буслянку, на якой Мікалай Карачанцаў граў на гармоніку, толькі вось замест жывога бусла ў гняздо пасадзяць штучнага.

— Плануецца, што

Ваську — малодшага сына Фядоса Ходаса — сыграе Карачанцаў, — працягвае Аляксей Дудараў. — Роля спецыяльна выпісаная так, каб Мікалай Пятровіч, нават улічваючы праблемы са здароўем, змог яе выканаць.

Праўда, пакуль не вядома, ці пагодзіцца акцёр, бо з канкрэтным прапановай да яго яшчэ не звярталіся. Таксама з першага складу фільма ў працяг плануецца прыцягнуць Генадзя Гарбука, Міхаіла Какшэнава і Наталлю Харахорыну.

Здымаць карціну збіраюцца там, дзе і 28 гадоў таму, — у Гродне.

— Думаю, карціна людзям спадабаецца, — кажа аўтар сцэнара. — Бо мы не эксплуатуем першы фільм, а здымаем працяг. А гледачу заўсёды цікава, што ж далей адбываецца з любімымі героямі.

Пра тое, хто стане рэжысёрам карціны і калі пачнуцца здымкі, пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?