Дзяўчаты з Гродна сталі найлепшымі на чэмпіянаце Кубка свету па белідансу, які адбыўся ў Цярнопалі (Украіна) 6 лістапада.

Выхаванкі гарадзенскай школы ўсходняга танца «Найла» заваявалі чатыры кубкі за сольныя выступы ў белідансе (танец жывата).

Чэмпіёнкамі сталі трэнер каманды Таццяна Чарняўская — у катэгорыі ад 20 да 30 гадоў, Ганна Стома (30–49 гадоў), а першае месца заняў дуэт Аляксандры Дораш і Кацярыны Талочка (12–16 гадоў).
Другой у катэгорыі «дзеці» стала адзінаццацігадовая Дыяна Мельнік.
Гродзненкі заваявалі больш за ўсё ўзнагарод на Кубку свету сярод усіх каманд.
Гэта ўжо другая іх перамога ў сольных катэгорыях. Упершыню гродзенскія танцоркі сталі чэмпіёнкамі на алімпіядзе ў Маскве ў маі гэтага года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?