Упершыню ў гісторыі белыя перасталі быць большасцю ў Бразіліі. Паводле папярэдніх вынікаў перапісу 2010 года, доля белага насельніцтва складае 47,7%.

У Бразіліі жыве каля 191 млн чалавек. Прыкладна 91 млн бразільцаў падчас перапісу паказалі, што адносяць сябе да белай расы, 82 мільёны чалавек заявілі, што належаць да змяшанай расы, і 15 мільёнаў — да чорнай расы.

У 2000 годзе белыя складалі 53,7% насельніцтва Бразіліі. За апошнія дзесяць гадоў іх доля скарацілася на 6 працэнтных пунктаў.

Доля чарнаскурых павялічылася з 6,2% да 7,6%, а працэнт бразільцаў з змяшаных шлюбаў вырас з 38,5% да 43,1%.

2 млн бразільцаў заявілі, што прэзентуюць азіяцкую расу. Колькасць прадстаўнікоў карэнных народаў складае 817 тысяч чалавек.

Па этнічным складзе Бразілія з’яўляецца адной з найбольш разнастайных краін на планеце.

Па дадзеных Бразільскага інстытута геаграфіі і статыстыкі, 10% найбагацейшых бразільцаў атрымліваюць 44,5% усіх даходаў, тады як на 10% самых бедных прыпадае толькі 1,1%.

Больш за палову насельніцтва краіны атрымлівае даходы меншыя за мінімальную усталяваную зарплату. Пры гэтым у сярэднім, белыя і бразільцы азіяцкага паходжання зарабляюць удвая больш чорных і бразільцаў з мяшаных сем’яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?