28 кастрычніка 1939 года, студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на вуліцы акупаванай нацыстамі Прагі. Дэманстрацыя была прысвечана гадавіне з’яўлення чэхаславацкай дзяржавы. Нацысты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал. Пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту.
Дзесяткі студэнтаў былі арыштаваны.
17 лістапада нацысты штурмавалі інтэрнаты Праскага ўніверсітэта. Дзевяць студэнтаў былі публічна пакараны смерцю, больш за 1 200 адпраўлены канцэнтрацыйныя лагеры, а ўніверсітэт быў зачынены.

17 лістапада 1941 г. у Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На гэтай сустрэчы і было вырашана адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнта.

Працяг гісторыі студэнцкага супраціву адбыўся 17 лістапада 1973 г. у Грэцыі. У Тэхнічным універсітэце ў Афінах студэнты чацвёра сутак абаранялі на барыкадах універсітэцкі будынак, пратэстуючы супраць дыктатуры.
Студэнтаў расстралялі танкамі. Невядома, колькі юнакоў тады загінула, але
паўстанне стала пачаткам падзення рэжыму «чорных палкоўнікаў».

17 лістапада 1989 г. студэнты Прагі падтрымалі акцыю супраць камуністычных уладаў, што стала пачаткам «аксамітнай рэвалюцыі».

Сёння гэты дзень адзначаецца ў Чэскай і Славацкай рэспубліках таксама як Дзень змагання за свабоду.

У Расіі ёсць асобны Дзень студэнта (ці Таццянін дзень) -- 25 студзеня. У гэты дзень у 1755 г. расійская імператрыца Елізавета падпісала указ аб адкрыцці Маскоўскага універсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?