Кіеў увайшоў у рэйтынг лепшых гарадоў у Еўропе для шопінг-турызму паводле версіі Economist Intelligence Unit, паведамляюць нацыянальныя інфармагенцтвы.
Хоць украінская сталіца і заняла толькі 27-е месца з 33 уключаных у рэйтынг еўрапейскіх гарадоў, аднак змагла абысці такія мегаполісы, як Варшава (28-е месца) і Санкт-Пецярбург (29-е). Значна выйсці наперад удалося Маскве: горад заняў 19-ю пазіцыю.
На першым месцы ў рэйтынгу размясціўся Лондан, на другім — Мадрыд, на трэцім — Барселона.
Кампанія ацэньвала прывабнасць гарадоў для шопінг-турызму па некалькіх катэгорыях, уключаючы колькасць магазінаў і буйных гандлёвых цэнтраў, курс нацыянальнай валюты адносна сусветных, час работы магазінаў, прадастаўленне скідак і г.д.
Кіеўскія магазіны, паводле даных EIU, працуюць даўжэй і часцей, чым у іншых гарадах, прапануюць скідкі. Але нават з іх улікам цэны ў сталічных магазінах вышэйшыя, чым у многіх еўрапейскіх, адзначаюць рэтэйлеры.
У цэлым сфера гандлю ва Украіне развіваецца даволі нядрэнна. У студзені-жніўні 2011 года рознічны тавараабарот прадпрыемстваў рознічнага гандлю і рэстараннай гаспадаркі Украіны вырас у супастаўных цэнах на 14,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ