Учора стаў сведкам сцэны ў банку: пажылы, акуратны апрануты, пры гальштуку мужчына мяняе 4000 даляраў. Відаць, для нейкага вялікага закупу ці выплаты грошай за нерухомасць. А ў касіра грошы ляжаць на стале, гара пачкаў 1, 5- і 10-тысячных купюр. «Будзеце браць? Іншых купюр няма» — пытаецца касір. «А куды дзецца? У вас жа курс найлепшы».

«Толькі ж вы мне дасцё нейкую каробку на іх?» — пытаецца ён, схамянуўшыся.

Сорам: у суседзяў (немцы, скандынавы, дый славяне ўжо) гэта сярэднемесячны заробак. А ў нас — «прыходзьце ў банк з каробкай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?