19.00 «Майткі»

Брутальная камэдыя Паўла Пражко. Канцэртнае выкананьне п’есы.

Бяруць удзел: Яна Русакевіч, Ганна Саламянская, Сьвятлана Сугака, Марына Юрэвіч, Дзяніс Тарасенка, Павал Радак‑Гарадніцкі, Аляксей Размахаў, Алег Сідорчык і Мікалай Халезін.

Рэжысэр — Уладзімер Шчэрбань.

21.00 «Быць Гаральдам Пінтэрам»

У спэктаклі выкарыстаныя п’есы брытанскага драматурга Гаральда Пінтэра «Горская мова», «Перад дарогай», «Новы сусьветны парадак» і «Прах да праху», а таксама нобэлеўская прамова драматурга і лісты з‑за кратаў беларускіх палітвязьняў.

«Калі мы глядзім на сябе ў люстэрка, нам падаецца, што вобраз, які паўстае перад намі, адпавядае рэчаіснасьці. Але дастаткова зрушыцца на мілімэтар, і вобраз мяняецца. Насамрэч мы глядзім на бясконцы шэраг адлюстраваньняў. Але часам мастак мусіць разьбіць люстэрка, і зь іншасьвету нам у вочы глядзіць праўда. Я лічу, што, нягледзячы на велізарныя цяжкасьці, мы — грамадзяне — мусім праявіць непахісную і ўпартую рашучасьць і выявіць ісьцінную праўду пра нашае жыцьцё і пра нашае грамадзтва. Інакш няма надзей на ўзнаўленьне таго, што мы ўжо амаль страцілі — чалавечай годнасьці ».
Гаральд Пінтэр. Нобэлеўская прамова.

Рэжысэр — Уладзімер Шчэрбань.

У ралях: Ганна Саламянская, Алег Сідорчык, Яна Русакевіч, Павал Радак‑Міхайлоўскі, Марына Юрэвіч, Дзяніс Тарасенка, Аляксей Размахаў.

Запіс праз тэлефон 8 (029) 692‑52‑10

Глядзі яшчэ:
Пакаленьне JEANS (фота)
Харавыя сьпевы бруднай бялізны
Быць Гаральдам Пінтарам (фота)
Свабодны тэатар аднаго гледача

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0