Беларусам даступныя два асноўных шляхі вывучэння фотамастацтва ў прафесіяналаў: на курсах у фотастудыях, а таксама ўніверсітэтах і іншых афіцыйных навучальных установах.

Дзедаўскі мэтад

Яшчэ нашы бацькі, а, можа, і чыесьці далейшыя продкі практыкавалі наведванні прафесійных фотаклубаў дзеля ўдасканалення майстэрства. Цяпер у Мінску засталося некалькі такіх. Адны прапануюць тыднёвыя курсы, іншыя хочуць зацягнуць на месяцы. Кудысьці можна прыходзіць са звычайнай «мыльніцай», а кудысьці без спецтэхнікі ўвогуле лепей не сунуцца.

1. Школа «Вілія» — можна без тэхнікі

Школа «Вілія» якраз з такіх установаў з даўняй рэпутацыяй. Яна прапануе курс «Асновы фатаграфіі» за 750 тысячаў рублёў (40 гадзін заняткаў). Кажуць, што слухачы могуць прыходзіць на заняткі нават без уласнай тэхнікі. У гэтым цэнтры акцэнт робіцца менавіта на тэорыю.

Але для практычных заняткаў камера ў любым выпадку спатрэбіцца. Некаторыя курсы змогуць даць фотаапарат на практыку. Калі вы не маеце тэхнікі найвышэйшага ўзроўню, можна прынесці «мыльніцу» — кампактны фотаапарат.

2. «Краявід» — эканом-варыянт

Фотастудыя працуе на базе Палаца моладзі і арыентуецца, як бачна нават з назвы («моладзевая студыя»), найперш на маладзейшае пакаленне. Школа з 21-гадовай гісторыяй прапануе самыя танныя на гэты момант курсы фатаграфіі: не болей за 600 тысячаў рублёў за 30 гадзінаў заняткаў. Тэхніку сваю можна не прыносіць, бо на практыцы можна трэніравацца ў фотастудыі.

Пробных урокаў такія ўстановы не практыкуюць. Затое можна дамовіцца на сустрэчу з выкладчыкам, каб дэталёва распытаць пра праграму курсаў. Школы фатаграфіі таксама прапануюць кансультацыю па выбары камеры.

3. Studio67 — ідывідуальны падыход

Курсы Studio67 за 910 тысячаў прапануюць 7 заняткаў (6 тэарэтычных, 1 практычны). Кожны ўрок -- 3 гадзіны. Выкладчык дае хатнія заданні, а таксама правярае веданне тэорыі на прыкладзе як вашых фатаграфій, так і працаў знакамітых прафесіяналаў. На практычным занятку вы зможаце пад кіраўніцтвам выкладчыка паспрабаваць свае сілы ў фотастудыі ці на мясцовасці.

Фішка курсаў — магчымасць замовіць нават індывідуальны курс. Што да кошту, ён будзе крыху большы, чым на групавых занятках. Але не істотна.

Таксама ў школе абяцаюць падтрымаць жытлом тых, хто не мае дзе спыніцца ў Мінску.

4. «Мир фото» — 3 месяцы фотазадавальнення

Базавы курс у школе «Мир фото» прапануюць праслухаць за 960 тысячаў. Заплаціць можна не адразу ўсё, а за два разы. Заняткі працягваюцца 3 месяцы. Хадзіць у школу трэба 2 разы на тыдзень.

Дарэчы, у гэтай, а таксама ва ўсіх іншых згаданых школах выдаюцца сертыфікаты аб заканчэнні курсаў.

5. «Школа фатаграфіі» — грунтоўна і дорага

У «Школе фатаграфіі» заняткі на паўтара месяца (сустрэча з выкладчыкам — 2 разы на тыдзень) абыдуцца ў 1,2 млн рублёў. За 4 месяцы падрыхтоўкі возьмуць 4,7 млн. На двухгадзінных занятках студэнты школы чаргуюць тэорыю і практыку. Але студыйных здымкаў тут не прадугледжана. Дарэчы, у гэтую школу слухачы мусяць прыходзіць з уласнай камерай.

Жыхарам рэгіёнаў «Школа фатаграфіі» прапануе заняткі ў суботы і нядзелі.

Калі ж ёсць адчуванне, што з фатаграфіяй можна звязаць усё жыццё, варта звярнуцца да грунтоўных курсах ва ўніверсітэтах ці каледжах. Беларускія навучальныя ўстановы прапануюць дзве спецыяльнасці такога кшталту.

6. БДАМ — фатограф-рэкламшчык

На факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ёсць спецыялізацыя «Фотаграфіка». Тут рыхтуюць фатографаў для сацыяльнай і рэкламнай сферы.

7. «Тэхнік-тэхнолаг» у фатаграфіі

Спецыяльнасць «Фатаграфія» ёсць таксама і ў Мінскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Вучыцца туды запрашаюць усіх, хто мае творчае бачанне. Праўда, студэнтаў рыхтуюць там па спецыяльнасьці «тэхнік-тэхнолаг» і найперш для сферы бытавога абслугоўвання. Таму калі вы трапіце ў лік 25 першакурснікаў, не здзіўляйцеся, калі размяркуюць вас зусім не ў інфармацыйнае ці рэкламнае агенцтва.

8. Фатограф-журналіст

Фотажурналістаў у нашай краіне асобна не рыхтуюць. Затое некаторыя ўніверсітэты маюць курсы, прысвечаныя тэорыі і практыцы фатаграфіі.

У Інстытуце журналістыкі БДУ ёсць курсы «Асновы фатаграфіі» і «Асновы фотажурналістыкі». Дэкан дырэктар Інстытут Сяргей Дубовік неяк выказваў думку аб тым, што варта б адкрыць асобную спецыялізацыю «фотажурналістыка». Але пакуль што гэты план не здзейснены.

9. Фатограф па-еўрапейску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні таксама мае некалькі фатаграфічных курсаў. Каб навучацца на іх, не трэба ехаць у Вільню. Болей за тое, вывучаць фатаграфію ў ЕГУ можна нават не студэнтам гэтага ўніверсітэта. ЕГУ прапануе запісвацца да дыстанцыйныя курсы, дзе навучанне будзе адбывацца праз інтэрнэт. Курсы платныя і каштуюць ад 40 да 80 еўра. Так толькі ў восеньскім семестры ў гэтым універсітэце можна вывучаць «Тэорыю і практыку фатаграфіі», «Гісторыю і тэорыю фатаграфіі», «Лічбавую фатаграфію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?