Культура33

Пацюпа крытыкуе Кісьліцыну

Калі забараніць ёй звонкія поўхі, якія яна раздае літаратарам, дык ня будзе за што й зачапіцца: выйдзе звыклая вялая цягамоціна — ці то позьні Кучар, ці то раньні Гніламёдаў. Прынамсі, кніга ня зьзяе ані сьвежым стылем, ані новай тэрміналёгіяй. «Найсьвяжэйшыя» паняткі й катэгорыі, якія тарнуе сп-ня Кісьліцына, узятыя з арсэналу расейскае крытыкі канца, а то й пачатку 1980-х гг.

Проста ў крытыкесы такі манерны дыскурс: усім заўдаць на арэхі. А што рабіць! Калі забараніць ёй звонкія поўхі, якія яна раздае літаратарам, дык ня будзе за што й зачапіцца: выйдзе звыклая вялая цягамоціна — ці то позьні Кучар, ці то раньні Гніламёдаў. Прынамсі, кніга ня зьзяе ані сьвежым стылем, ані новай тэрміналёгіяй.

«Найсьвяжэйшыя» паняткі й катэгорыі, якія тарнуе сп-ня Кісьліцына, узятыя з арсэналу расейскае крытыкі канца, а то й пачатку 1980-х гг. Прынамсі, мне незразумела, навошта крытыкеса так старанна прыладжвае Эпштэйнаў панятак «мэтарэалізм» да беларускае літаратуры? Ведама, на тле сацрэалізму даны кірунак выглядаў як адкрыцьцё. Хоць ужо й тады было ясна: гэта чыста ўмоўны «аўтарскі» тэрмін «аднаразовага» выкарыстаньня.

І, калі ранейшая беларуская крытыка пераймала з расейскага арсэналу словы «шасьцідзясятнікі», «вясковая проза», дык гэта яшчэ можна было зразумець, бо пераймала й літаратура. Але навошта прыпісваць «мэтарэалізм» літаб’яднаньню «Тутэйшыя»? Калі б «Тутэйшыя» ўзялі на ўзбраеньне Эпштэйнаў панятак — гэта мела б апраўданьне ў старой савецкай звычцы. Але «Тутэйшыя» былі першыя, хто праігнараваў «расейскі час». Мала таго, яны гатовыя былі нават застацца «ззаду», абы не ісьці за «ўсесаюзным» стандартам. (Насамрэч, для літаратуры не існуе «ззаду» й «сьпераду».) Дык навошта прыніжаць «Тутэйшых» застарэлымі расейскімі парадыгмамі? Навошта «пераадкрываць» паўзабытыя тэорыі?

Поўны тэкст палемікі чытайце ў часопісе "ARCHE".

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць