Рэальны памер пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у кастрычніку 2011 года ў параўнанні з кастрычнікам 2010 года зменшыўся на 24,8%, у параўнанні з вераснем 2011 года — на 7,6%.

Паводле дадзеных Белстата, у кастрычніку сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 795,2 тыс. рублёў, па інваліднасці — 706,2 тыс. рублёў, з прычыны страты карміцеля — 511,3 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 411,6 тыс. рублёў.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў кастрычніку на ўліку было 2 млн 470 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 767,1 тыс. рублёў, што ў 2,1 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Як паведамлялася раней, з 1 лістапада пенсіі павялічаныя ў сярэднім на 22%. Сярэдняя пенсія па ўзросце ў лістападзе 2011 года, паводле ацэнак, складзе 978 тыс. рублёў, пенсія пры стажы 45 гадоў для мужчын і 40 гадоў для жанчын і індывідуальным каэфіцыенце заработку пенсiянера 4,0 — 1 млн. 504,4 тыс. рублёў. У цэлым на выплату пенсій пачынаючы з лістапада штомесяц будзе выдаткоўвацца каля 2,4 трлн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?