Літаратура1515

Сяржук Сокалаў-Воюш. Імёны

О так, мы патрыёты,
Бо на пытанне «Хто ты?»
Крычым пра Беларушчыну,
А дойдзе да мяна —
Як дурні-самасейцы,
Спяшаемся ў расейцы,
Ну што ж, страла запушчана,
Запушчана.

Зусім не Македонскі і нат не Салжаніцын,
Але нясе ў неба аблуду-круцяля:
Ён быць не змог Алесем і выпусціў сініцу,
Застаўся Аляксандрам і страціў жураўля.

Вядома, хлюпік Саша —
Не ўся краіна наша.
Павее свежым ветрыкам
Па Аляксандарам,
І без маны, без бою
Адродзяцца сабою
Адным радком у метрыках
Без лішніх драм.

А сёння ходзяць цугам Іваны ды Матрёны,
Серёжы, Каці, Міші і іншы гуказбор.
На беднасць ім пасуюць жабрачыя імёны,
Жабрачыя імёны — чужаччыны набор.

А хтосьці, гэта знана,
Дапрэ да Чынгізхана,
Альбо амухамедзіцца,
Аджозэфініцца,
Каб толькі адчувацца
У межах іншых нацый,
Каб неяк прысуседзіцца,
Прыплыніцца.

Я сам калісьці блеяў у шэрагах Сер-геев,
Фекальна-сэксуальным было маё мяно,
Што моцна патыхала (чым вы думалі?) Расеяй,
І я, здавалася, не ён і не яна — яно.

Кладзецца вечар золкі,
Сціхаюць балаболкі,
А постаці на ростанях
У роздуме маўчаць.
І сніцца патрыётам,
Якія прыйдуць потым,
Сапраўднае і простае:
«З чаго пачаць?»

Публікуецца паводле: Беларус. Літаратурны альманах пісьменнікаў замежжа. 2011. Выдавецтва «Беларус». Нью-Ёрк, 2011

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць