Грамадства

На час этапавання адвакат да Саннікава дапушчаны не будзе

Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, 18 лістапада зноў сустрэлася з часова выконваючым абавязкі начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргеем Працэнкам.

Як паведаміла Халіп, яна спрабавала высветліць, чаму да яе мужа, які зараз знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4 у чаканні этапу ў адну з калоній Віцебскай вобласці, не дапускаюць адваката.

«Я была на прыёме ў Працэнкі. Ён мне сказаў, што адвакат да Саннікава дапушчаны не будзе, таму што мой муж — перасыльны, — паведаміла Халіп. — Перасыльныя ў нас, аказваецца, не маюць права на юрыдычную дапамогу і абарону. Афіцыйна нядопуск адваката тлумачаць тым, што на час знаходжання там у чаканні этапу асабістая справа не адкрываецца».

Як мяркуе Халіп, гэтая сітуацыя дэманструе, што «нейкія ўнутраныя інструкцыі парушаюць Канстытуцыю, і ўсім на гэта пляваць».

Паводле слоў Халіп, Працэнка ёй таксама паведаміў,

што ў новую калонію Саннікаў павінен быць дастаўлены на наступным тыдні, але не ўдакладніў, калі менавіта.

Нагадаем, 16 лістапада стала вядома, што Саннікава этапавалі з бабруйскай калоніі. Куды менавіта — не паведамілі ні сваякам, ні адвакату. Халіп 17 лістапада ўдалося трапіць на прыём да Сяргея Працэнкі, які пацвердзіў, што Саннікава этапуюць у іншую калонію ў сувязі з тым, што яму нібыта пагражае небяспека. Ён таксама паведаміў, што палітыка будуць этапаваць праз магілёўскую турму ў Віцебскую вобласць. У якой менавіта калоніі Саннікаў будзе адбываць пакаранне, Працэнка не канкрэтызаваў.

Марына Кавалеўская, адвакат Саннікава, падала скаргу ва ўпраўленне дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці на начальніка турмы № 4 Магілёва Аляксандра Ламазу, які адмовіў ёй у спатканні з падабаронным.

У дзеяннях начальніка турмы адвакат бачыць парушэнне канстытуцыйнага права Саннікава на атрыманне юрыдычнай дапамогі ў любы час, незалежна ад таго з’яўляецца ён транзітным перасыльным або знаходзіцца ў месцы зняволення.

Пасля наведвання ўпраўлення ДВП Марына Кавалеўская падала аналагічную скаргу ў абласную пракуратуру.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці размешчаныя пяць папраўчых калоній: № № 8 і 12 — у Оршы, № 3 — у Віцебскім раёне, № 10 — у Наваполацку, № 3 — у Глыбокім.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць