Аляксандр Лукашэнка мае намер у пятніцу ці суботу накіраваць у беларускі парламент дакументы для ратыфікацыі падпісанага 18 лістапада ў Маскве дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Пра гэта ён паведаміў 18 лістапада ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана Дзмітрыем Мядзведзевым і Нурсултанам Назарбаевым.

«Хачу вас запэўніць, што самым найбліжэйшым часам мы ратыфікуем гэтыя дакументы, і яны набудуць сілу закона ў нашай краіне — у Беларусі», — цытуе Лукашэнку РІА Новости.

Перад гэтым Мядзведзеў прама ў прысутнасці калег падпісаў ліст старшыні Дзярждумы з прапановай аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі.

ЕЭК — новы інтэграцыйны орган, які павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2012 года і якому будуць паступова перадавацца нацыянальныя паўнамоцтвы. Яго плануецца надзяліць функцыямі кіраўніцтва інтэграцыйнымі працэсамі ў фармаце Мытнага саюза і АЭП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?