Пра гэта гутарачы з рабочымі МАЗа заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Але ён сказаў, што гэта пытанне разглядаецца. «Вы ведаеце думку Лукашэнкі, што ў нас няма неабходнасці павышэння пенсійнага ўзросту». Аднак ён заўважыў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне пра неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту толькі асобным катэгорыямі грамадзян, якія выходзяць на пенсію раней — у 45 і 50 гадоў.

«Мы сярод краін засталіся адны з Расіяй, дзе маем пенсійны ўзрост 55 і 60 гадоў длямужчын. Усе астатнія павышаюць гэты парог», — нагадаў Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА.

Адзначым, што сёння прэм’ер-міністр Польшч Дональд Туск выказаў думку пра неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту ў гэтай краіне да 67 гадоў
(сёння 65 гадоў для мужчын, і 60 гадоў для жанчын), бо інакш краіна не пераадолее крызіс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0