Варламава абвінавачваюць па ч.2 арт.426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (2 эпізоды), ч.4 арт.209 «Махлярства» і ч.3 арт.210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі.

Паводле звестак следства, з’яўляючыся мастацкім кіраўніком Цэнтра сучаснага стылю і моды «UNIVERSUM MODELS» і начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ, ён з 2007 па 2010 гады даваў указанні падначаленым яму работнікам ажыццяўляць незаконны збор грошай з бацькоў дзяцей, якія прымалі ўдзел у паказах мод у якасці мадэляў падчас правядзення міжнародных творчых майстэрняў за мяжой. Таксама, па інфармацыі праваахоўнікаў, Варламаў выкрадаў грашовыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?