Эканоміка1717

За мяжу на аўто цяпер  — раз у восем дзён

Меры па абмежаванні вывазу паліва робяцца яшчэ больш жорсткімі ў Беларусі.

У Беларусі стануць больш жорсткімі захады па абмежаванні вывазу паліва, паведаміў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Як бы гэта было непапулярна,

я падпісаў учора пастанову, каб не раз у пяць, а раз у восем дзён выязджаць за мяжу, за выключэннем тых, хто едзе ў камандзіроўку, выконвае свае функцыянальныя абавязкі або працуе па дамове найму»,
 — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Гэтыя меры неабходныя для абмежавання вывазу з краіны нафтапрадуктаў, падкрэсліў ён.

Пастанова пакуль не выйшла, зараз адпрацоўваюцца механізмы для яе ўвядзення, удакладніў прэм’ер-міністр. Кіраўнік урада нагадаў, што з-за дыспарытэту цэн міжнародныя аўтаперавозчыкі актыўна пачалі вывозіць дызпаліва з Беларусі ў іншыя краіны для перапродажу. «Кошт паліва ў нас адрозніваецца прыкладна на $1,5 за літр у параўнанні з Польшчай, Літвой, Латвіяй, — нагадаў ён. — Калі ёмістасць бака складае адну тону, а то і больш, перавозчык мае прыбытак каля $1,5 тыс.».

З-за сітуацыі, якая склалася, рэзка ўзрасла рэалізацыя дызпаліва ў Беларусі. «У выніку нашы нафтазаводы маюць адмоўны баланс з-за таго, што не могуць выручыць неабходную колькасць рублёў, каб іх сканвертаваць і купіць новыя партыі нафты», — канстатаваў кіраўнік урада.

Ён таксама адзначыў, што перапродажам паліва займаюцца і кіроўцы легкавых аўтамабіляў. «Многія ператварылі гэта ў выгадны бізнес, аднак ён прыносіць шкоду для эканомікі і яго трэба спыняць», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць