Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

«Не, такая сустрэча не плануецца. Прэзідэнты зараз утрох размаўляюць (Лукашэнка, Мядзведзеў і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбае) даволі шмат», — сказаў ён.

Як паведамлялася раней, сёння перад сустрэчай прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў межах Мытнага саюза Мядзведзеў правёў з Назарбаевым сустрэчу ў фармаце «сам-насам». Як паведамляе РІА Новости, у пачатку двухбаковай сустрэчы расійскі лідар зазначыў, што яны з Назарбаевым «сустрэліся ў такім асаблівым парадку, падкрэсліваючы важнасць тых працэдур», якія сёння збіраюцца ажыццявіць». «Сённяшняя сустрэча і падпісанне інтэграцыйных дакументаў — гэта чарговы крок для інтэгравання нашых структур», — сказаў Мядзведзеў Назарбаеву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?