Рэвалюцыйны запал: 20-гадовая Алія Магда эль-Махдзі знялася аголенай у знак пратэсту «супраць грамадства гвалту, расізму, сэксізму, сэксуальных дамаганняў і крывадушша». Публікацыя ў блогу сабрала 1,5 мільёна наведнікаў і тысячы гнеўных каментароў. Нават лібералы асуджаюць Алію: гэта вада на млын ісламістаў, павысіць шанцы на іх перамогу на выбарах. Сама Алія называе сябе рэвалюцыянеркай, атэісткай. Згодна з традыцыйным ісламам, жаночае цела — гэта крыніца пажады, распусты і хаосу, таму яно павінна быць схавана ад мужчын.

Жаніх эль-Махдзі, блогер Карым Амэр (ён, дарэчы, праседзеў чатыры гады ў турме за тое, што назваў Мубарака сімвалам тыраніі) сваю сяброўку разумее і ўхваляе: «Думаю, баяцца трэба не тых, хто цяпер пры ўладзе ці ісламістаў, а тых палітыкаў, якія называюць сябе лібераламі. Яны гатовы ахвяраваць намі, абы іх імідж не пацярпеў».

У Фэйсбуку ўтварыліся суполкі як у падтрымку дзяўчыны, якая спрабуе разняволіць сваё грамадства такім радыкальным спосабам, так і супраць яе. Традыцыяналісты патрабуюць яе арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?