ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 18 лістапада каля населенага пункта Абчак. Два аўтамабіля рухаліся ў адным накірунку, але адзін з іх ехаў занадта хутка, і адбылося сутыкненне. Адна з машын выехала на ўзбочыну, дзе і збіла рабочага дарожнай арганізацыі.

Мужчына загінуў на месцы.
Цяпер высвятляюцца дакладныя акалічнасці здарэння.

Гэта не адзіны загінулы пешаход у Мінскай вобласці за мінулыя суткі — усяго было тры такія выпадкі. Усе яны адбыліся ў цёмны час і звязаны як з парушэннямі правіл з боку саміх пешаходаў, так і з боку кіроўцаў. Акрамя таго, у Мінскай вобласці 18 лістапада загінуў адзін веласіпедыст.

У ДАІ падкрэслілі, што

ў цёмны час ці ў змярканне, а таксама пры дрэннай бачнасці пешаходам неабходна выкарыстоўваць флікеры,
а веласіпедыстам пры любых акалічнасцях настойліва рэкамендуецца выязджаць у яркіх камізэльках ці куртках са светаадбівальнымі устаўкамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?