У шасці гарадах Беларусі адбыліся гульні 32-га, перадапошняга тура чэмпіяната Беларусі па футболе. Яны прынеслі наступныя вынікі:

«Гомель» — «Дынама» (Мінск) — 2:1

БАТЭ — «Дняпро» — 1:2

«Мінск» — «Дынама» (Брэст) — 1:1

«Віцебск» — «Нёман» — 2:3

«Тарпеда-БелАЗ» — «Нафтан» — 3:1

«Белшына» — «Шахцёр» — 0:2

Пасля заканчэння гульняў сталі вядомая першая пяцёрка каманд чэмпіяната. Срэбра датэрмінова атрымае салігорскі «Шахцёр», а бронза засталася за «Гомелем». Мінскае «Дынама», саступіўшы ў апошняй гульні, не ўздымецца вышэй за 4-е месца. Пятая бабруйская «Белшына».

Чэмпіёнства сабе даўно забраніраваў БАТЭ.

Затое абвастрылася барацьба за права не выляцець з вышэйшай лігі. За тур да канца чэмпіянату ўнізе табліцы размясціліся:

9. «Дынама» (Брэст) — 34 ачкі.

10. «Віцебск» — 32.

11. «Мінск» — 32.

12. «Дняпро» — 29.

Апошняя каманда адразу выляціць у першую лігу, на яе месца прыйдзе мазырская «Славія». Перадапошнюю каманду будуць чакаць стыкавыя гульні з мінскім «Партызанам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0