Сёння, 19 лістапада, святкуе20-годдзе найбуйнейшае аўтарытэтнае агенцтва навін Беларусі — БелаПАН.
БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін) быў заснаваны 20 гадоў таму, 19 лістапада 1991 г. у Мінску журналістам Алесем Ліпаем.
За 20 гадоў ператварыўся ў найбуйнейшую крыніцу інфармацыі. Штодня на яго стужцы навін з’яўляецца пад 100 навін. БелаПАН, які мае расійскую, беларускую і англамоўную версіі, з’яўляецца важнейшай крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі з Беларусі, у тым ліку і для журналістаў іншых СМІ уключна з «Нашай Нівай».
Два асноўныя прынцыпы, якіх прытрымліваецца БелаПАН у сваёй дзейнасці:
— паведамляць пра ўсе важныя падзеі, незалежна ад таго, па чыёй волі яны адбываюцца;
— падаваць інфармацыю пра падзеі без іх журналісцкай ацэнкі, з каментарамі спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых бакоў, прадстаўляючы розныя пункты гледжання на падзеі, не аддаючы перавагі ніводнаму з іх.
Ад 2002 г. БелаПАН выдае
«Наша Ніва», у складзе якой ёсць былыя супрацоўнікі БелаПАНа, віншуе калегаў са святам і жадае дачакацца