19 лістапада пайшоў з жыцця рэжысёр-пастаноўшчык Купалаўскага тэатра, народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Валерый Раеўскі.

Валерый Раеўскі нарадзіўся нарадзіўся 20 чэрвеня 1939 г. у Мінску.

Валерый Раеўскі не здолеў з першага разу паступіць у маскоўскі ВГІК, адвучыўся два гады ў машынабудаўнiчым тэхнiкуме, працаваў токарам-кантралёрам, канструктарам на заводзе, яшчэ два гады вучыўся на гiстфаку БДУ.

I толькi потым ён становiцца студэнтам тэатральна-мастацкага iнстытута, стажуючыся адначасова ў Маскоўскiм тэатры драмы i камедыi на Таганцы. З 1967 года Валерый Мiкалаевiч працуе ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы, а з 1973-га галоўны рэжысёр, а з 1991 года быў мастацкім кіраўніком тэатра. І адпрацаваў на гэтай пасадзе да 31 снежня 2008 года, саступіўшы месца Мікалаю Пінігіну.

Першы беларускi спектакль Раеўскага «Хачу быць чэсным» (паводле У. Вайновiча) быў забаронены, а наступная яго пастаноўка «Што той салдат, што гэты» Брэхта робiць вядомым iмя рэжысёра.

За час творчай працы ім створана толькі на Купалаўскай сцэне больш за 35 спектакляў па айчыннай, рускай, замежнай драматургіі. Сярод іх: «Што той салдат, што гэты» па Б.Брэхту, «Бура» У.Шэкспіра, «Рэвізор» М.Гогаля, " Тры сястры» А.Чэхава, «Запіскі з падполля» Ф.Дастаеўскага, «Лес» А.Астроўскага. «Трыбунал» і «Пагарэльцы» А.Макаёнка, «Брама няўміручасці» К.Крапівы, «Апошні шанц» В.Быкава, «Чалавек з легенды» Я.Шабана, «Парог», «Радавыя», «Апошні журавель» А.Дударава, «Мудрамер» М.Матукоўскага, «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева ды іншыя. Для Раеўскага ўласцівы пошук найвялікшай выразнасці формы, паглыбленае прачытанне драматургіі, імкненне да гарманічнага гучання ўсіх элементаў сцэнічнага твора.

Спектаклі, пастаўленыя В.Раеўскім былі ўдзельнікамі і прызёрамі шматлікіх тэатральных фестываляў. Шэраг пастановак па п’есах беларускіх і рускіх аўтараў зроблены ім за мяжой: «Зацюканы апостал» Макаёнка (Славенскі нацыянальны тэатр), «Паўлінка» Я.Купалы (Кіеўскі акадэмічны тэатр імя І.Франка), «Парог» А.Дударава (Лурык-тэатр, Белфаст, Ірландыя), «Рэвізор» М.Гогаля (Драматычны тэатр імя А.Венгеркі ў Беластоку, Польшча).

За заслугі ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва ў 1976 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР», а ў 1998 годзе званне «Народны артыст Рэспублікі Беларусь». У 2004 годзе за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі ўнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны.

Доўгі час з’яўляўся прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў і выхаваў вялікую плеяду таленавітай творчай моладзі, акцёраў і рэжысёраў, якія працуюць сёння ў розных тэатрах Беларусі.

Два гады таму Валерый Раеўскі разам з сынам запісаў рэп

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?