У Беларусі плануецца стварэнне грамадскага аб’яднання «Афіцэрскі сход». Пра гэта паведаміў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генерал Валерый Фралоў на сустрэчы са сваімі сябрамі і паплечнікамі, прысвечанай Дню ракетных войскаў і артылерыі.

Выступаючы перад імі, генерал Валерый Фралоў адзначыў: у штодзённым жыцці

«Афіцэрскі сход» будзе акцэнтаваць увагу «на падтрымцы нашых таварышаў і іх сем’яў, на аказанні дапамогі тым, хто апынуўся ў цяжкіх умовах».

У той жа час ён заявіў, што дзейнасць арганізацыі можа быць значна шырэйшай. «Сённяшнія праблемы ў беларускай эканоміцы не выключаюць сацыяльнага выбуху. Маючы пэўную вагу і ўплыў у сваіх колах, мы можам абазначыць сваёй мэтай недапушчэнне бессэнсоўных і бязлітасных бунтаў, не дай бог, з чалавечымі ахвярамі», — сказаў ён.

Фралоў лічыць, што пратэставыя дзеянні павінны выстройвацца ў рамках прававога поля. На яго думку, такімі дзеяннямі могуць стаць:

удзел і падтрымка экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса ў арганізацыі правядзення рэферэндуму па змяненні Выбарчага кодэкса;
удзел у парламенцкіх выбарах пры ажыццяўленні працэдуры змянення заканадаўства; вылучэнне ў якасці кандыдатаў у дэпутаты 15–20 чалавек, здольных паўплываць на вырашэнне надзённых праблем насельніцтва. Акрамя таго, заявіў Фралоў, «з улікам настроенасці цяперашняга кіраўніцтва краіны на сур’ёзны ўздым узроўню тэрытарыяльнай абараназдольнасці мы гатовы ў якасці кансультантаў, дарадчыкаў і спецыялістаў аказаць садзеянне гэтаму працэсу».

Валерый Фралоў прапанаваў абраць ганаровым членам аргкамітэта па стварэнні «Афіцэрскага сходу» зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?