Вядомы беларускі футбольны спецыяліст літоўскага паходжання (сёння — гендырэктар ФК «Партызан») Людас Румбуціс разглядаецца ў якасці прэтэндэнта на пасаду галоўнага трэнера зборнай Літвы. Пра гэта піша літоўскі партал delfi.lt

Сярод прэтэндэнтаў таксама разглядаюцца Валдас Іванаўскас і Альгімантас Любінскас.

Людас Румбуціс нарадзіўся ў 1955 г. у Цяльшаі, выхаванец мясцовай футбольнай школы, у 1974–75 гг. выступаў за «Жальгірыс», у 1976—1986 гг. за мінскае «Дынама». Ад 1987 г. трэніраваў беларускія футбольныя клубы, сёння — дырэктар ФК «Партызан». З 1999 г. па ліпень 2000 г. быў другім трэнерам зборнай Літвы.

***

Раймондас Жутаускас падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера. Зборная Літвы выступала ў адборы да Еўра-2012 у адной групе з Іспаніяй, Чэхіяй, Шатландыяй і Ліхтэнштэйнам, набрала пяць пунктаў (адна перамога, дзве нічыі, пяць паразаў). Прычым перамогу літоўцы атрымалі над камандай Чэхіі, што прабілася на Еўра-2012, але прайгралі і згулялі ўнічыю з Ліхтэнштэйнам.

Перад пачаткам адбору, падкрэслівае delfi.lt, перад зборнай ставілася задача набраць 13–14 балаў.

У адборачнай групе да чэмпіянату свету 2014 года Літва будзе гуляць у адной групе
з Грэцыяй, Славакіяй, Босніяй, Латвіяй і зноў Ліхтэнштэйнам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?