Грамадства

Справа Партыі камуністаў Беларускай адкладзеная

Справа адкладзеная «ў сувязі з новымі абставінаі». Надоечы ПКБ атрымала яшчэ адно папярэджаньне.

У Вярхоўным судзе Беларусі сёньня а 10:00 пачалося чарговае паседжаньне адносна ліквідацыі Партыі камуністаў беларускай. Ужо зь лета, з моманту «аб’яднаўчага зьезду» дзьвюх камуністычных партыяў, Міністэрства юстыцыі мае прэтэнзіі да ПКБ. Яшчэ 25 жніўня камуністы атрымалі першае папярэджаньне пасьля таго, як не падалі сьпісы сяброў сваёй партыі. Пазьней такія сьпісы былі пададзеныя, але ў міністэрства ўзьніклі пытаньні адносна парадку ўліку сяброў партыі. Па гэтым пункце ПКБ атрымала другое пісьмовае папярэджаньне ад Мін’юсту, якое датаванае 4 студзеня. Менавіта з гэтай прычыны працэс ліквідацыі ня быў спынены, як настойвалі сябры партыі.

Паседжаньне вяла судзьдзя Ганна Сакалоўская, якая ў свой час прымала рашэньне аб ліквідацыі Беларускай партыі працы. Прадстаўнік міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон сёньня настойваў на тым, каб разгляд пазову быў прыпынены ў сувязі з тым, што ў справе зьявіліся новыя абставіны. ПКБ у сваю чаргу накіравала хадайцтва, каб разгляд справы быў увогуле спынены, з прычыны таго, што ўсе недахопы былі выпраўленыя, але судзьдзя адхіліла гэтае хадатайніцтва. У сваю чаргу хадайніцтва Мін’юсту было задаволенае, такім чынам у справе ліквідацыі ПКБ наступае чарговы перапынак, які пакуль невядома, да якога часу працягнецца.

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін мяркуе, што Мін’юст аб’яднаў у адно дзьве абсалютна розныя справы. «Для мяне абсалютна не зразумелае сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага суду, таму што гэта абсалютна розныя падзеі, ніяк ня зьвязаныя між сабой юрыдычна, судом аб’яднаныя практычна ў адну справу, што супярэчыць нашаму заканадаўству. Фактычна Міністэрства юстыцыі накіроўвае ў Вярхоўны суд дакумэнты, наступствы па якіх ня могуць яшчэ наступіць сёньня, а толькі праз тры дні. Мне не зразумелая неабходнасьць зацягваньня гэтай справы, а цяпер яна яшчэ трапіла ў своеасаблівы стан нявызначанасьці. Мы, безумоўна, будзем абскарджваць другое папярэджаньне Мін’юсту, якое стала асновай для прыпыненьня гэтай справы. Ідзе банальная зацяжка часу, бо каманды ліквідоўваць ці прыпыняць дзейнасьць ПКБ пакуль няма. Справу такім чынам падвешваюць, прымушаючы нас замест палітычнай дзейнасьці займацца юрыдычнай казуістыкай і наведваньнем судоў», — заявіў Сяргей Калякін.

На дадзены момант ПКБ мае тры дзейсныя папярэджаньні: апроч двух вышэйзгаданых, Мін’юст вынес тром левым партыям (ПКБ, БСДП (Г) і жаночай партыі «Надзея») папярэджаньні за правядзеньне ўстановачнай канфэрэнцыі «Саюзу левых партыяў» за тое, што зьезд адбываўся за межамі Беларусі. Каб прыпыніць ці ліквідаваць партыю дастаткова аднаго папярэджаньня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць