Аляксандр Лукашэнка прапанаваў аформіць стварэнне Еўразійскага Саюза ў складзе Беларусі, Казахстана і Расіі не ў 2015 годзе, як плануецца, а на два гады раней.

«Ну, давайце скончым да канца 2013 года.
І, вы ведаеце, Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў кажуць: мы цалкам гэта можам зрабіць», — заявіў беларускі афіцыйны лідар у суботу ўвечары тэлеканалу «Россия».

Лукашэнка падкрэсліў, што новае ўтварэнне будзе менавіта саюзам, а не федэрацыяй.

«Гэта будзе саюз дзяржаў. Саюз суверэнных дзяржаў з наднацыянальнымі органамі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?