У ходзе сутыкненняў у сталіцы Егіпта ў суботу позна ўвечары адзін чалавек загінуў, яшчэ 650 атрымалі раненні, паведамляе Reuters.

Раней у суботу сілы правапарадку разагналі дэманстрацыю на плошчы Тахрыр ў Каіры з ужываннем гумовых куль і слёзацечнага газу. Сутыкненні былі выкліканыя зносам паліцыяй намётавага мястэчка ў цэнтры сталіцы Егіпта. Яно было ўзведзена яшчэ ў пятніцу.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя Егіпта, усяго ў суботу былі параненыя ў той ці іншай ступені 676 чалавек, адзін удзельнік акцыі, 23-гадовы Махмед Махмуд, загінуў. Дзяржаўнае тэлебачанне Егіпта паведаміла аб 18 арыштах і аб 40 параненых паліцэйскіх.

У суботу ўвечары прэм’ер-міністр Егіпта Эсам Шарыф заклікаў дэманстрантаў пакінуць плошчу Тахрыр. У сваю чаргу,

«Браты-мусульмане» асудзілі разгром намётавага мястэчка, падкрэсліўшы, што такая практыка нагадвае пра часы Хосні Мубарака.

Парламенцкія выбары ў Егіпце пройдуць ужо 28 лістапада.

Многія ўдзельнікі акцый пратэсту ў цэнтры сталіцы Егіпта мяркуюць, што ў вайскоўцаў, якія зараз кіруюць краінай, свае законы. Па іх словах, вярхушка арміі працягвае душыць грамадзянскія свабоды ў інтарэсах забеспячэння свайго даміноўнага становішча ў грамадскім і палітычным жыцці краіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?