Кацярына Статкевіч апошнім часам не атрымлівае лістоў ад бацькі – Мікалая Статкевіча, і не ведае, ці даходзяць да яго ў калонію яе лісты.

- Апошнім часам ніякіх навінаў я не атрымлівала. Ён не тэлефанаваў, і я не ведаю, ці даходзяць мае лісты, і ад яго лістоў няма.

Лёсам экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, паводле яго дачкі Кацярыны, зацікавіўся нямецкі прафсаюз работнікаў індустрыі – самы буйная прафсаюзная арганізацыя ў Нямеччыне і свеце:

- Ёсць такі нямецкі прафсаюз IGM (IG Metall / Industriegewerkschaft Metall) – гэта самы вялікі прафсаюз у свеце. Яны зацікавіліся гэтай тэматыкай. Зараз надрукавалі ў сваёй газеце інтэрв’ю са мной на тэму майго бацькі. І мы зараз з імі ў кантакце. Любая падтрымка, любая рэакцыя – яна па-свойму дапамагае. Але наколькі гэта зараз дапаможа выцягнуць бацьку з турмы - складана сказаць.

Мікалай Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў зняволення, якое адбывае ў Шклоўскай калоніі. Пакаранне звязанае з мірнай акцыяй пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якая прайшла 19-га снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?