Фанаты мінскага «Дынама», якое пацярпела паразу ад мясцовага «Гомеля» 1:2 і заняла толькі 4-е месца ў чэмпіянаце, былі відавочна незадаволеныя вынікамі матчу.

Першымі ў матчы лік маглі адкрыць дынамаўцы, але паўабаронца гасцей Міхаіл Афанасьеў у канцы першага тайма не здолеў рэалізаваць пенальці. На перапынак каманды сышлі з сухім лікам.

У другім тайме «Гомель» узяў ініцыятыву ў свае рукі і на 56-й хвіліне, пасля ўдару Мікалая Кашэўскага, гаспадары поля выйшлі наперад. Але ненадоўга: праз восем хвілін «Дынама» зраўняў лік з дапамогай Аляксандра Бычанка.

Фанаты мінскага «Дынама» на трыбунах так перапоўнілася эмоцыямі, што пачалі распальваць фаеры і кідаць іх. Пасля таго як некалькі фаераў паляцела на поле, гомельскі спецназ пачаў выцягваць з трыбун мінскіх фанатаў і ледзь не справакаваў гэтым бойку.

Супакойваць заўзятараў да трыбунаў падбегла некалькі сталічных футбалістаў. Пасля другога, пераможнага для гамяльчан гола (Артур Лявіцкі, 79), мінскія фанаты зноў распалілі фаеры, але гэтым разам абышлося без спецназа, бо на поле ўжо нічога не ляцела.

Усяго матч у Гомелі наведала каля дзевяці тысяч чалавек. Але сектар фан-клуба «Гомеля» пуставаў: мясцовыя футбольныя заўзятары абвясцілі «страйк» да канца чэмпіянату. Прычынай сталі непаразуменні паміж імі і кіраўніцтвам клуба. Адзначым, што «Гомель» заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?