Хлопец арыштаваны на трое сутак і цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Яго вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193-1 КК). Пра гэта бацькам Корбана паведамілі ў «амэрыканцы».

А. Корбан быў затрыманы ў нядзелю на ўласным дні народзінаў. У той жа вечар былі затрыманыя асобы, якія прысутнічалі на паседжаньні Цэнтральнай Рады незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Большасьць юнакоў адпусьцілі.

Як стала вядома, Зьміцер Хведарук таксама знаходзіцца ў "амэрыканцы". Ягоным бацькам патэлефанавалі адтуль і паведамілі гэтую навіну.

На прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай учорашнім затрыманьням, адзін зь лідэраў арганізацыі Барыс Гарэцкі паведаміў, што сіламі КДБ і міліцыі было праведзена 6 ператрусаў: на офісе незарэгістраванага «Маладога фронту», у менскіх кватэрах А. Корбана, З. Хведарука, Н. Палажанкі, А. Янушэўскага, Я. Грышчэні з Баранавічаў.

Санкцыю на ператрус і затрыманьні ў офісе незарэгістраванага «Маладога фронту» падпісаў старшыня КДБ. У камітэт нібыта паступіла інфармацыя пра правядзеньне палітычнага мерапрыемства, характар якога падпадае пад артыкул 193-1 КК. Кіраваў ператрусам і допытамі затрыманых капітан КДБ Сьвістун Д.М.

Допыт кожнага затрыманага цягнуўся ў сярэднім гадзіну, пры гэтым «маладафронтаўцам» прапаноўвалі чыстасардэчна прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі і адказаць на пытаньні датычна функцыяваньня арганізацыі.

Падчас ператрусаў канфіскоўваліся кампутары, друкаваная прадукцыя.

Ператрус на кватэры Янушэўскага праводзілі 5 супрацоўнікаў КДБ, якія не патлумачылі прычынаў сваіх дзеяньняў і не прадставіліся.

Барыс Гарэцкі запэўніў, што дзеяньні спэцслужбаў ня спыняць дзейнасьці арганізацыі. на думку некаторых маладафронтаўцаў, затрыманьні 4 лютага былі скіраваныя на тое, каб сарваць акцыю на Дзень сьв. Валянціна. Але акцыя 14 лютага, абяцае ён, адбудзецца пры любых абставінах. Яна мае прайсьці ў традыцыйным фармаце – з наведваньнем пасольстваў вядучых заходніх дзяржаваў. Гэта будзе дзясятая валянцінаўская акцыя, праведзеная незалежнай моладзевай арганізацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?