Развітанне з народным артыстам Беларусі, рэжыcёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім адбудзецца ў аўторак 22 лістапада.

Жалобныя мерапрыемствы пройдуць у Доме літаратара (вуліца Фрунзэ, 5). Пачатак грамадзянскай паніхіды – 12.30, паведамляе сайт Купалаўскага тэатра.

Валерый Раеўскі (1939–2011) памёр 19 лістапада. У Купалаўскім працаваў з 1967 года, з 1973-га — галоўны рэжысёр, а з 1991 года да 2008 года быў мастацкім кіраўніком тэатра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?