Мінск, 22 лістапада. Камісія па расследаванні прычын катастрофы верталёта органаў памежнай службы Беларусі AS 355NP Ecureuil працягвае працу, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Раней казалася, што працу камісіі плануецца завяршыць да 22 лістапада. Палёты Ecureuil па-ранейшаму забароненыя.

Нагадаем, верталёт «Еўракоптар» органаў пагранслужбы разбіўся 20 кастрычніка каля 15.45 у раёне вёскі Вілейты прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы. Верталёт упаў і загарэўся.

На борце знаходзіліся пяцёра чалавек:
два члены экіпажа (Ігар Скварцоў 1965 г.н. і Андрэй Пякарскі 1979 г.н.) і здымачная група тэлерадыёаб’яднання «Саюз» (Юлія Шатэрнік 1983 г.н., Віталь Прачкоўскі 1974 г.н. і Сяргей Шамалаў 1972 г.н.). Усе яны загінулі. «Еўракоптар» выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы.

23 кастрычніка ў эфіры Першага канала старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі паведаміў, што, паводле папярэдніх звестак, прычынай крушэння верталёта была тэхнічная няспраўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?