sports.ru

sports.ru

47-гадовы беларускі футбольны спецыяліст Ігар Крывушэнка, апошнім месцам працы якога была расійская «Сібір», узначаліў узбекскі «Шуртан» (Гузар), паведамляе wildstat.ru

Кантракт разлічаны на два гады; мэта, пастаўленая перад новым трэнерам, — трапіць у тройку прызёраў чэмпіяната Узбекістана. Гэты сезон «Шуртан» завяршыў на 7-м месцы, адстаўшы ад чэмпіёна «Бунедкора» на 29 ачкоў (усяго ў першынстве бяруць удзел 14 камандаў). У 2010 г. каманда была 4-й (найлепшае дасягненне). У вышэйшай лізе каманда выступае ад 2005 года.

***

Ігар Крывушэнка (нар. 1964) — вядомы беларускі спецыяліст, у 2005—2007 гг. трэніраваў барысаўскі БАТЭ, які двойчы прывёў да залатых медалёў беларускага чэмпіянату, трэніраваў мінскае «Дынама» (лістапад 2007 — верасень 2008), новасібірскую «Сібір» (2009–2011), якую вывеў у расійскую прэм’ер-лігу, але праз год каманда вярнулася ў першы дывізіён.

Крывушэнка называўся ў якасці пераемніка Штанге на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай футбольнай зборнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0