Прызначаная лінгвістычная экспертыза выказванняў лідара гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка ў дачыненні да Лукашэнкі.

Экспертыза прызначаная ў рамках праверкі, якую праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска ў дачыненні да музыкі.

Як паведамлялася раней, праверка ў дачыненні да Міхалка вядзецца з пачатку кастрычніка. Паколькі праваахоўныя органы не маюць магчымасці дапытаць Міхалка, які знаходзіцца за межамі Беларусі, праверка працягваецца. Праверка можа працягнуцца некалькі месяцаў.

Крымінальная справа ў дачыненні да музыкі пакуль не заводзілася. Запытаў для правядзення следчых дзеянняў з Сяргеем Міхалком ў іншых краінах таксама пакуль не накіроўвалася.

У апошніх інтэрв'ю Сяргея Міхалка гучала рэзкая крытыка ў адрас беларускіх уладаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?