Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ганна Смольская.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінкультуры, пасольства Беларусі ў Польшчы, грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры".

Як адзначыла Ганна Смольская, адкрыццё цэнтра будзе садзейнічаць больш шырокаму прадстаўленню беларускай культуры ў Польшчы, рэалізацыі творчых праектаў, пашырэнню супрацоўніцтва паміж вядучымі ўстановамі культуры і адукацыі, творчымі калектывамі і грамадскімі аб'яднаннямі дзвюх краін. Работа цэнтра накіравана на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязей і падтрымку дзейнасці беларусаў, якія пражываюць у Польшчы.

Зазначым, што Варшава з'яўляецца цэнтрам беларускай палітычнай і культурнай эміграцыі за мяжой. У Польшчы пражывае некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў (у тым ліку на заробках), у Варшаве дзейнічаюць Беларускі дом і Прэс-клуб Беларусь, створаныя прадстаўнікамі апошняй -- снежня 2010 года -- хвалі эміграцыі, працуюць рэдакцыі Белсата і Еўрарадыё, у мясцовых ВНУ навучаюцца сотні студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0