23 лістапада быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст футбольных зборных свету.

Зборная Беларусі за месяц апусцілася на 4 пазіцыі і зараз знаходзіцца на 65-м месцы. Рэкордным месцам, дарэчы за часамі Штанге, было 36-е месца ў лютым 2011 года.

Зараз у беларусаў 501 бал. На 64-м месцы Коста-Рыка, на 66-м — Польшча.

У еўрапейскім рэйтынгу зборных Беларусь знаходзіцца на 32-м месцы.

За месяц, што прайшоў з часу апублікавання апошняга рэйтынга, беларусы згулялі таварыскі матч з Лівіяй (1:1) і не згулялі з Нігерам (адменены).

Дзясятка лепшых:

1. Іспанія (супернік Беларусі па адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 г.) — 1564, 2. Нідэрланды — 1 365, 3. Германія — 1 345, 4. Уругвай — 1 309, 5. Англія — 1173, 6. Бразілія — 1 143, 7. Партугалія — 1 100, 8. Харватыя — 1 091, 9. Італія — 1 082, 10. Аргенціна — 1 067.

Суседзі блізкія і крыху далейшыя суседзі:
12. Расія — 971, 18. Швецыя — 891, 33. Чэхія — 749, 55. Украіна — 568, 58. Эстонія — 543, 66. Польшча — 487, 68. Латвія — 466, 94. Літва — 382.
Супернікі па адборачнай групе да ЧС-2014:

1. Іспанія — 1 564, 15. Францыя — 915, 74. Грузія — 451, 88. Фінляндыя — 405.

Усяго ў рэйтынг ФІФА уключаныя 204 зборныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?