Прэзыдэнт «Транснефті» Сямён Вайншток заявіў увечары ў аўторак, што прынятае канчатковае рашэньне распачаць працы над пабудовай нафтаправоду ў абыход Беларусі. Ён праляжа ад Унечы на мяжы зь Беларусьсю да Прыморску і будзе мець прапускную здольнасьць 50 млн тонаў у год. Са словаў Вайнштока, у аўторак прайшла тэхнарада, якая зацьвердзіла гэтую дэклярацыю пра намеры. Да 15 лютага будуць праводзіцца прэзэнтацыі праекту ў Бранскай, Ленінградзкай, Пскоўскай, Ноўгарадзкай абласьцях. Пасьля гэтых прэзэнтацый 896 пашукавікоў маюць выйсьці на меркаваную трасу будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?