Ірына Халіп кажа, што яе муж, былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, яшчэ 19 лістапада быў вывезены з Магілёўскай перасыльнай турмы і цяпер, магчыма, знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА.

«Гэтую інфармацыю я атрымала ад адваката з Магілёўскай калегіі адвакатаў, які сёння паспрабаваў наведаць Андрэя ў турме. Але яму сказалі, што Саннікава там няма і ён ужо мусіць быць у Віцебскім СІЗА. Так гэта ці не, будзем спрабаваць праверыць», — паведаміла Ірына Халіп.

Да Магілёўскай турмы № 4 Андрэя Саннікава, асуджанага за падзеі 19 снежня на 5 гадоў зняволення, утрымлівалі ў Бабруйскай калоніі, а яшчэ раней — у Наваполацкай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?