У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у кастрычніку 2011 года склала 2 318 000 рублёў, яна намінальна павялічылася ў параўнанні з вераснем на 2,6% (на 57, 9 тыс.), паведамляецца ў прэс-рэлізе Белстата.

З улікам кастрычніцкай інфляцыі на ўзроўні 8,2% рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у кастрычніку ў параўнанні з вераснем знізіўся на 5,2%.

Як паведамлялася, у верасні 2011 года сярэдняя зарплата намінальна вырасла ў параўнанні са жніўнем на 13,4%, да 2 261 000 рублёў, пры росце спажывецкіх цэн за гэты перыяд на 13,6%. Рэальная зарплата ў верасні знізілася ў параўнанні са жніўнем на 0,2%. У жніўні ў параўнанні з ліпенем рэальная зарплата зменшылася на 1,4%.

З улікам высокіх тэмпаў росту рэальнай зарплаты ў першым паўгоддзі 2011 года (15,8%), у студзені-кастрычніку 2011 года ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2010 года прырост рэальнай зарплаты запаволіўся да 5,9% (у студзені-верасні 8,2%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?