Пасля матчу з чэшскай «Вікторыяй», вынік якога (0:1) практычна пазбавіў БАТЭ шанцаў на працяг выступу ў еўракубках, Віктар Ганчарэнка адзначыў, што яго падапечныя расслабляюцца ў канцоўцы сезону, але ён верыць у лепшае.

«Больш за ўсё турбуе тое, што мы ідзем па слядах мінулага года, калі ў канцоўцы сезону ў нас таксама была серыя паразаў. Ёсць расчараванне ад выніку, нам не хапае рэзерваў, каб узмацніць гульню заменамі. Кожная гульня — гэта своеасаблівы досвед, і хочацца даверыць, што мы не будзем наступаць на адны і тыя ж граблі.

Трэба быць рэалістамі — мы едзем да „Барселоны“, да найлепшай каманды свету. Тэарэтычныя шанцы застаюцца, але калі рэальна глядзець на рэчы, то, вядома, нам будзе цяжка.

Нам нязручна было гуляць такімі хуткімі атакамі, якія нам навязаў супернік. З нашага боку павінен быў прысутнічаць кантроль мяча і потым нейкі выбух, але гэтага не атрымалася», — сказаў Ганчарэнка пасля матчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?