11.00

У зале суда — паслы Літвы, Чэхіі, кіраўнікі дыпламатычных місій ЗША, Францыі, Германіі, Венгрыі, а таксама экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, мноства журналістаў — адных відэагруп з дзясятак. Не ўсе гледачы змясціліся ў залу суда — ля дзвярэй засталося каля 20 чалавек.

За кратамі на лаве падсудных — Алесь Бяляцкі
. Людзі вітаюць яго, выказваюць салідарнасць.
11.05

Суддзя Сяргей Бандарэнка пачаў зачытваць прысуд.

11.17

На просьбу Бяляцкага зачытваецца ўвесь прысуд, паведаміла радыё «Свабода». А 

выніковая частка будзе перакладацца на беларускую мову.

Суддзя чытае:

суд устанавіў ухіленне Бяляцкага ад падаткаў, зачытвае тыя ж лічбы атрыманых ім прыбыткаў, што і называліся пракурорам.

Суддзя чытае скарагаворкай. Ён запавольвае чытанне толькі на лічбах.

11.29

Суддзя пераказвае паказанні Бяляцкага, які не прызнаў сваю віну і заявіў, што выкарыстоўваў грошы на праваабрончую дзейнасьць, яны не былі ягоным прыбыткам.

Суд прызнаў віну даказанай.

Тацяна Равяка дастала вялікі плакат «Свабоду Бяляцкаму» з партрэтам праваабаронцы за кратамі. Ахова і суддзя ніяк не рэагуюць.

11.30

Прысуд абвешчаны:

суддзя Сяргей Бандарэнка асудзіў Алеся Бяляцкага на 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Час знаходжання пад вартай у СІЗА залічваецца ў тэрмін. Апроч таго, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён стратаў і 36 мільёнаў судовых выдаткаў.
11.27

Прысутныя сустрэлі прысуд воклічамі «Ганьба суду!»

Пракорора Уладзіміра Сайкоўскага праводзілі з залы здзеклівымі апладысментамі.
Бяляцкі сустрэў прысуд мужна. Ён падымае сціснуты кулак угору: cалідарнасць.
Ён выгукнуў: «Жыве Вясна!»

На абскарджванне прысуду даецца 10 дзён. Мера стрымання Бяляцкаму не змененая — ён будзе далей знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Супадзенне або, але

на наступны дзень пасля абвяшчэння прысуду, 25 лістапада, Беларусь і Расія маюць падпісаць шэраг пагадненняў у газавай сферы, у выніку якіх Беларусь атрымае танны газ.

* * *

Пракурор Уладзімір Сайкоўскі прасіў суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіць праваабаронцу да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці па арт. 243 КК (ухіленне ад уплаты падаткў у буйных памерах).

Адвакат Бяляцкага Дзмітрый Лаеўскі сцвярджаў, што пазіцыя абвінавачання будуецца выключна на здагадках і не адпавядае нормам Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?