21 лютага многія краіны свету адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэта традыцыя была запачаткавана рашэньнем ЮНЭСКА і бярэ свой адлік з 1999 году. З кожным годам гэтае сьвята набывае ўсё больш шырокі рэзананс у розных грамадзтвах сьвету.

Сёлетні 2007 год адметны для нашай краіны і роднай беларускай мовы. У гэты год мы адзначаем 125‑годзьдзе з дня нараджэньня клясыкаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх адданасьць роднаму слову і свайму народу служаць прыкладам сапраўднага патрыятызму для ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад іх нацыянальнасьці.

Рада ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» зьвяртаецца да грамадзян Рэспублікі Беларусі з заклікам прыняць актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Міжнароднага дня роднай мовы і стала карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?