І не ў апошнюю чаргу дзякуючы журналістам, якія надоечы пацікавіліся стаўленьнем Пуціна да пагрозы турэмнага зьняволеньня школьнага дырэктара толькі за тое, што на кампутарах у ягонай школе стаяла неліцэнзійнае праграмнае забесьпячэньне ад Microsoft.

І вось справа прыняла дзяржаўны характар.

Чыноўнікі Расдруку раскатурхаліся й заявілі, што калі дырэктару Microsoft выставіць фінансавыя прэтэнзіі, то яны сплацяць шкоду за свой кошт, з пазабюджэтных сродкаў.

Днямі за Аляксандра Паносава днямі ўступіўся і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Ён накіраваў Білу Гейцу ліст з пранікнёнымі словамі: «Настаўніку, які прысьвяціў сваё жыцьцё выхаваньню дзяцей, які атрымлівае за сваю працу сьціплае ўзнагароджаньне, несупастаўляльнае з даходамі нават шараговых супрацоўнікаў Вашай кампаніі, пагражае турэмнае зьняволеньне ў сыбірскіх лягерах».

І нарэшце, ёмістую характарыстыку ўсяе справе даў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, які сказаў, што «хапаць чалавека за тое, што ён купіў кампутар — «чушь собачья».»Гэта як у наркаманіі, дзе трэба змагацца ня з тымі, хто спажывае, а з тымі, хто распаўсюджвае».

На гэтым тле расейскі офіс Microsoft выступіў з афіцыйнай заявай, дзе заявіў, што ў дзеяньнях дырэктара школы нічога страшнага няма. «Мы ўпэўненыя ў тым, што суд вырашыць пытаньне пра вінаватасьць ці невінаватасьць адказнай асобы ў парушэньні аўтарскіх правоў пасьля стараннага вывучэньня ўсіх абставінаў справы. Microsoft не разглядае гэтую справу як злоснае парушэньне сваіх правоў, не заяўляла і ня мае намеру заяўляць грамадзянскага пазову».

Пачатак тэмы:
5 гадоў Windows у клетачку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0