24.11.2011 / 13:17

Расійскі консул у Польшчы выпіў за рулём у 15 разоў болей за дазволенае 3

Польская паліцыя затрымала, а затым адпусціла расійскага консула, утрыманне алкаголю ў крыві якога амаль у 15 разоў перавышала дазволеную норму.

Як паведамляе AFP, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 15.40 пад Гданьскам — увагу патрульных паліцыянтаў прыцягнулі дзіўныя паводзіны кіроўцы BMW на дарозе, і яны загадалі яму спыніцца.

За рулём машыны быў консул РФ у Паморскім ваяводстве Польшчы, ён быў нецвярозы. Алкатэстар паказаў 3 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме ў 0,2 праміле.

Пасля праверкі дыпламат — ён мае імунітэт — быў адпушчаны, аднак за руль блльш не сеў — за ім быў выкліканы кіроўца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Міхаліна / Адказаць
24.11.2011 / 13:56
Паліцэйскія салютавалі і сказалі: "Можаце ехаць - у вашым алкаголі крыві не знойдзена!"
0
Сашка, Саня, Санёк / Адказаць
24.11.2011 / 13:58
[дзякуй, выправілі -- вэб-рэдактар]
0
Міхал / Адказаць
24.11.2011 / 15:45
От.. Трошкі там за абедам губы памачыў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру