Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Ежы Бузэк зрабіў наступную заяву ў сувязі з асуджэннем беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага:

«Я асуджаю вынясенне выраку, паводле якога Алесь Бяляцкі асуджаны да зняволення на чатыры з паловай гады. Еўрапейскі Парламент надзвычай занепакоены ў сувязі з беспадстаўным крымінальным пераследам і асуджэннем Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў у Беларусі.

Еўрапейскі Парламент лічыць абвінавачанні, высунутыя супраць Алеся Бяляцкага ў судзе, палітычна матываванымі і беспадстаўнымі.

Пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага цэнтр „Вясна“, які ён заснаваў, прадаставіў абарону і дапамагу тысячам ахвяраў рэпрэсій у Беларусі, і я высока ацэньваю дзейнасць гэтага цэнтра.

Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і без умоў вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных,
якія яшчэ ўтрымліваются пад вартай, і зняць з іх усе абвінавачанні. Еўрапейскі Парламент заўсёды выступае ў падтрымку беларускага народа.»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?