Гэта быў адзін з самых выбітных вакалістаў у гісторыі рок-музыкі.

Ён паспеў за сваё жыццё напісаць каля пяцідзесяці хітоў, папрацаваць з Мансерат Кабалье, Майклам Джэксанам і Дэвідам Боўі, стварыць некалькі сольных альбомаў і прыдумаць сімфонію на шэсць хвілін — знакамітую «Багемскую рапсодыю».

24 лістапада 1991 года Фрэдзі Мерк’юры памёр ад пнеўманіі, якая абвастрылася на фоне СНІДу.

У сваім тэстаменце ён папрасіў калег па Queen знайсці новага вакаліста.

Фарух Балсара (а менавіта так гучыць сапраўднае імя Мерк’юры), нарадзіўся ў Занзібары ў 1946 годзе. Першапачаткова Мерк’юры планаваў стаць мастаком, і паступіў у каледж Ілінг. Паралельна ён зацікавіўся творчасцю топавых гуртоў таго часу — The Beatles, Cream, і асабліва — Джымі Хендрыкса. Легендарныя Queen з'явіліся ў самым пачатку 1970-х. Тое, што было далей — ужо гісторыя.

Пасля смерці Мерк’юры ўдзельнікі Queen, як і хацеў Фрэдзі, пачалі збіраць новыя склады. Роджэр Тэйлар ездзіў з сольнымі гастролямі, на трыб’ютах

партыі Мерк’юры спявалі ўсе «класікі» — ад Элтана Джона да асноўнага канкурэнта на «найлепшага вакаліста» Роберта Планта.

У пэўны момант на ролю новага вакаліста быў абраны Пол Роджэрс — былы фронтмэн Free і Bad Company. Што цікава, вакал Роджэрса зусім не падобны на вакал Мерк’юры, і

на канцэртах стала заўважна, як са зменай вакаліста шэдэўральныя песні Фрэдзі часцяком ператвараюцца ў тыповы хард-рок70-х.

Аднак

сэнс такіх выступаў відавочны — пакуль The Doors, T-Rex імкнуцца знайсці вакаліста-двайніка, Queen працягвае развівацца як гурт.
Альбом з Полам Рожэрсам быў успрыняты фанатамі ў штыкі, аднак насамрэч гэта вельмі якасная пласцінка. Зараз Тэйлар і Брайан Мэй шукаюць новага вакаліста, а таксама абяцаюць выпусціць студыйны альбом з Мерк’юры — на ім будуць сабраныя старыя студыйныя запісы, якія дагэтуль ніколі не публікаваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?